Правадыр (2/3)

(папярэдняя старонка)

Раніцай сабраліся ўсе, хто адважыўся пусціцца ў далёкі шлях. Больш за дзвесце сямействаў прыйшло ў дамоўленае месца, толькі нешматлікія засталіся вартаваць родныя ачагі.

Цяжка было глядзець на гэтых няшчасных, вымушаных горкай доляй кінуць край, дзе яны нарадзіліся, пакінуць магілы сваіх продкаў. Іх асунутыя, змарнелыя твары абпалены сонцам, працяглыя пакуты, безвыходнае гора наклалі адбітак на ўсё іх аблічча. Але ў гэтую раніцу ў іх вачах ўпершыню бліснуў прамень надзеі, азмрочаны, праўда, сумам па радзіме. Вунь у таго старога ўжо коцяцца слёзы па маршчыністаму твару, уздыхаючы, ён скрушна калыхае галавой, поўны няясных прадчуванняў. Куды больш ахвотна застаўся б ён тут і, зведаўшы ўсе пакуты, склаў свае косці на гэтай строме, ня пускаючыся на пошукі лепшага краю; многія жанчыны галосяць, развітваючыся з памерлымі, магілы якіх пакідаюць; мужчыны, баючыся расчуліцца, прыкрыкваюць на іх: «Чаго ж вы хочаце? Каб мы і далей галадалі ў гэтым праклятым краі і жылі ў нейкіх норах?» Але яны і самі з радасцю, калі б толькі гэта было магчыма, захапілі бы з сабой увесь гэты пракляты край, усе гэтыя бедныя халупы.

Шум і гоман, як заўсёды пры натоўпу народа. Усхваляваныя і мужчыны і жанчыны, ды і дзеткі, што ўладкаваліся ў маці на гарбу, паднялі крык; па-свойму ўсхваляваныя і жывёлы. Іх, праўда, замала – зрэдку ўбачыш то кароўку, то худую з вялікай галавой і тоўстымі нагамі раскудлачаную клячу, нагружаную нейкімі коўдрамі, торбамі, мяшкамі. Бедная жывёла згінаецца пад цяжарам, але трымаецца з апошніх сіл, а то і зарагоча парой. Гэтыя вядуць за сабой наўючанага асла; дзеткі цягнуць на ланцужках сабак. Тут, зразумела, і размовы, і крык, і лаянка, і галашэнне, і плач, і брэх, нават нейкі асёл падаў голас, толькі правадыр не вымавіў ні слова, быццам уся гэтая мітусня яго зусім не датычыць. Праўдзівы мудрэц!

Ён працягвае сядзець, панурыўшы галаву, маўчыць і думае, хіба што сплюне зрэдку – і гэта ўсё. Але як раз таму папулярнасць яго да таго ўзрасла, што ўжо кожны гатовы быў, як той казаў, кінуцца за ім у агонь і ваду.

– Эх, і пашанцавала ж нам знайсці такога чалавека, – з гонарам скажа хто-небудзь, паважна гледзячы на правадыра. – Прапалі б мы без яго. Што за розум, братка ты мой! Толькі вось маўчыць, слова яшчэ не прамовіў!

– А што яму гаварыць? Хто шмат кажа, мала думае. Мудры чалавек, зразумела, не толькі маўчыць, але і думае пра нешта!.. – дадасць іншы з не меншай павагай.

– Так, не так лёгка весці за сабой столькі народу! Тут ёсць над чым падумаць, калі ўжо прыняў на сябе такой абавязак, – ізноў заступіцца першы.

Але пара ў дарогу. Пачакалі трохі, ці надумае яшчэ хто далучыцца да іх, але таму што жадаючых не аказалася, вырашылі не марудзіць больш.

– Дык як, рушым? – пытаюцца правадыра.

Ён моўчкі падняўся.

Правадыра адразу атачылі самыя адважныя, каб у выпадку няшчасця быць побач з ім і ахоўваць яго ад усякай небяспекі.

Па-ранейшаму хмурны, не падымаючы галавы, правадыр рушыў наперад, з годнасцю памахваючы перад сабой палкай, і натоўп крануўся за ім, прагукаўшы некалькі разоў: «Жыве!» Правадыр прайшоў яшчэ некалькі крокаў і наляцеў на агароджа каля будынку абшчыны. Тут, вядома, ён спыніўся, спыніўся і натоўп. Правадыр адступіў крыху і два-тры разы ўдарыў палкай па агароджу.

– Што рабіць? – пытаюць яго.

Маўчанне.

– Як што рабіць? Разбірацьагароджа – вось што рабіць! Бачыш, чалавек паказвае палкай, што трэба рабіць! – закрычалі тыя, што былі ля правадыра.

– Вунь вароты, вунь вароты! – крычаць дзеці і паказваюць на вароты на супрацьлеглым баку.

– Тс, ціха, дзеці!

– О, Божа, што ж гэта робіцца! – хрысцяцца жанчыны.

– Маўчыце, ён ведае, што трэба. Давайце разбіраць плот!

У адно імгненне плот расцягнулі, нібы яго і не было. Прайшлі.

Не паспелі зрабіць і сто крокаў, як правадыр зайшоў у зараснікі церняў і спыніўся. З цяжкасцю выбраўся ён назад і пачаў біць палкай па зямлі то ўправа, то ўлева. Усе ўсталі.

– Што там зноў? – крычаць заднія.

– Прабіцца трэба праз цярноўнік! – прапануюць тыя, што атачаюць правадыра.

– Вунь дарога! Вунь дарога за кустамі! – крычаць дзеці, ды і дарослыя, з задніх шэрагаў.

– «Вунь дарога! Вунь дарога!» – гнеўна перадражніваюць тыя, што каля правадыра. – А вы ведаеце, куды ён вядзе, слепакі няшчасныя? Нельга ўсім камандаваць. Ён ведае, дзе прайсці лепш і хутчэй! Высякаць хмызняк!

Прыняліся высякаць.

– О-оох! – раздаваліся час ад часу стогны тых, каму галінкі білі па твары або калючкі ўпіліся ў рукі.

– Нічога, браток, не даецца без мукі. Можна і памучыцца, калі жадаем свайго дамагчыся! – адказваюць на гэта самыя адважныя.

Пасля многіх намаганняў прабіліся праз церне і пайшлі далей.

Ішлі да таго часу, пакуль не натыкнуліся на нейкую агароджу.

Яе таксама павалілі і рушылі далей.

Мала яны прайшлі ў той дзень, пераадольваючы многія, праўда больш дробныя, перашкоды, маючы пры гэтым зусім няшмат ежы: хто ўзяў на дарогу сухога хлеба і трошкі чаго-небудзь да хлеба, хто толькі хлеба, каб сяк-так замарыць чарвячка, а ў трэцяга і хлеба не было. Дзякуй богу яшчэ, што лета, не-не, ды і знойдзеш па шляху якія-небудзь дзікіяплады.

Такім чынам, у першы дзень прайшлі мала, але моцна стаміліся. Вялікім небяспекам не падвяргаліся, і няшчасных выпадкаў не было. Вядома, пры такім вялікім прадпрыемстве не абысціся без здарэнняў, але яны лічацца абы чым, напрыклад: нейкай жанчыне абадрала цернем левае вока, і яна прыклала мокрую анучу, дзіцяці ўдарыла шастом па ножцы – зараз ён кульгае і плача, стары заблытаўся ў зарасніках ажыны, упаў і вывіхнуў нагу, яму прывязалі да нагі тоўчануюцыбулю, і ён па-геройску пераносіць боль і адважна ідзе за правадыром, абапіраючыся на палку. (Шматлікія, праўда, казалі, што дзед хлусіць, быццам вывіхнуў нагу, прыкідваецца, таму што задумаў вярнуцца назад.) Нарэшце, мала ў каго няма стрэмак ў руках, не падрапан твар. Мужчыны гераічна церпяць, жанчыны праклінаюць гадзіну, калі рушылі ў дарогу, а дзеці застаюцца дзецьмі, яны, вядома, плачуць, не разумеючы, наколькі шчодра будуць ўзнагароджаныя гэтыя пакуты і боль.

На вялікае шчасце і на радасць усім з правадыром нічога не здарылася. Яго, праўда, вельмі засцерагалі, але ўсё ж – усё ж і вязе чалавеку!

Спыніўшыся на начлег, памаліліся і падзякавалі спадары, што першы дзень падарожжа мінуў шчасліва і правадыру іх ня прычынена ні найменшага зла. Потым узяў слова адзін з тых, адважных. Шнар ад удару лазой рассякаў яго твар, але ён не звяртаў на гэта ніякай увагі.

– Браты! – пачаў ён. – Адзін дзень, дзякуй богу, мы пражылі шчасліва. Нам нялёгка, але мы павінны па-геройску пераадолець усе перашкоды, ведаючы, што гэты пакутлівы шлях вядзе нас да шчасця. Добры Божа, захавай нашага правадыра ад усякага зла, каб і далей ён вёў нас так жа паспяхова …

– Калі так пойдзе, заўтра я і другое вока страчу, – злосна прабурчала пацярпелая жанчына.

– О-оой, нага мая, нага! – залямантаваў дзед, Падбадзёраны яе заўвагай. Дзеці нямоўчна хныкаюць, равуць, і ў маці ледзь атрымоўваецца уціхамірыць іх хоць на час, каб пачуць словы прамоўцы.

– Так, страціш і іншае вока, – успыхнуў прамоўца, – хай абодва страціш! Нічога не здарыцца, калі нейкая жанчына страціць за такую вялікую справу два вока! Ганьба! Ты што, не хочаш шчасця і дабрабыту сваім дзецям? Хоць бы і палова нас загінула за гэтую справу! Іш ты, падумаеш, адно вока! Ды на што табе вочы, калі ёсць каму глядзець і весці нас да шчасця? Ужо не адмовіцца ці нам з-за свайго вока ды з-за дзедавай ногі ад нашай справы?

– Хлусіць дзед! Хлусіць ён, прыкідваецца, каб вярнуцца назад! – пачуліся галасы з усіх бакоў.

– Каму, браты, невыносна, – зноў уступіў прамоўца, – хай вернецца, а не стогне тут і не бянтэжыць іншых. Што тычыцца мяне, то я пайду за гэтым мудрым правадыром, пакуль жывы.

– Усе мы, усе пойдзем за ім, пакуль жывыя.

Правадыр маўчаў.

Людзі зноў сталі прыглядацца да яго і перашэптвацца:

– Толькі маўчыць і думае.

– Мудры чалавек!

– Паглядзіце, які ў яго лоб!

– І ўсё хмурыцца.

– Сур’ёзны!

– Адважны, па ўсім відаць.

– Адважны, бог з ім, – плот, агароджа, хмызняк – усё паламаў. Толькі пастуквае палкай, нахмурыўшыся, і нічога не кажа, а ты ўжо разумей, што да чаго.

(наступная старонка)

Ознаке:, , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ,

About Домановић

https://domanovic.wordpress.com/about/

Оставите одговор

Попуните детаље испод или притисните на иконицу да бисте се пријавили:

WordPress.com лого

Коментаришет користећи свој WordPress.com налог. Одјавите се /  Промени )

Слика на Твитеру

Коментаришет користећи свој Twitter налог. Одјавите се /  Промени )

Фејсбукова фотографија

Коментаришет користећи свој Facebook налог. Одјавите се /  Промени )

Повезивање са %s

%d bloggers like this: