Беларуская мова

Радое Дамановіч (16 лютага, 1873 – 17 жніўня, 1908) быў сербскім пісьменнікам, журналістам і настаўнікам, найбольш вядомы сваімі кароткімі сатырычнымі апавяданнямі.

Радое Дамановіч нарадзіўся ў вёсцы Асвішце ў цэнтральнай Сербіі ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Дамановіча і Персиды Дамановіч, нашчадка Паўле Цукича, аднаго з ваеначальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства ён правёў у вёсцы Горне Ярушыца недалёка ад Крагуеваца, дзе ён вучыўся ў пачатковай школе. Скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт Бялградскага універсітэта, дзе ён вывучаў сербскую мову і гісторыю.

У 1895 годзе Дамановіч атрымаў сваё першае прызначэнне – пасаду выкладчыка ў Піроце, на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад Асманскай імперыі. У Піроце ён сустрэў Яшу Прадановіча (1867–1948), настаўніка і актывіста, які дапамог сфармаваць яго палітычныя погляды. Таксама там ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875–1939), небагатую школьную настаўніцу з Сремскіх Карлаўцаў, якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго кароткага і бурнага жыцця, і з якой у іх будзе трое дзяцей.

Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю, ён уступіў у канфлікт з рэжымам дынастыі Абрэновічу, і да канца 1895 года ён быў пераведзены ва Ўране, а затым у 1896 году зноў пераведзены ў Лeскaвац. Пісьменніцкая кар’ера Дамановіча таксама пачалася падчас яго выкладання, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першы рэалістычны аповяд. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і ягоная жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Дамановіч пераехаў з сям’ёй у Белград.

У Белградзе ён пачаў працаваць з калегамі-пісьменнікамі ў тыднёвіку «Зорка» і апазіцыйнай палітычнай газеце «Рэха». У гэты час ён пачаў пісаць і публікаваць свае першыя сатырычныя апавяданні, такія як «Дэман» і «Адмена запалу». Слава прыйшла да Радое пасля публікацыі яго самых вядомых апавяданняў «Правадыр» (1901) і «Страдыя» (1902), у якіх ён адкрыта крытыкаваў і выкрываў крывадушнасць і памылкі рэжыму.

Пасля перавароту, які паклаў канец кіраванню Аляксандра Абрэновіча ў 1903 годзе, Дамановіч, будучы на ​​піку папулярнасці, атрымаў пасаду пісара ў Міністэрстве адукацыі, і новы ўрад дазволіў яму паехаць у Германію на адзін год для атрымання спецыялізацыі, які ён правёў у Мюнхене. Вярнуўшыся ў Сербію, Радое быў расчараваны адсутнасцю якіх-небудзь рэальных змен у грамадстве. Ён завёў свой уласны палітычны штотыднёвік «Страдыя», у якім працягваў крытыкаваць слабасці новай дэмакратыі, але яго артыкулы больш не мелі тое ранейшай сілы і натхнення.

Радое Даманавічы памёр праз паўгадзіны пасля паўночы 17 жніўня 1908 года ва ўзросце 35 гадоў, пасля працяглай барацьбы з хранічнай пнеўманіей і туберкулёзам. Ён быў пахаваны на Новых могілках Белграда. Яго астатнія неапублікаваныя працы былі згублены падчас Першай сусветнай вайны.

Літаратурныя творы

Ніжэй прыведзены некаторыя з самых вядомых работ Радое Дамановіча:

  • Адмена запалу,1898
  • Дэман, 1898
  • Каралевіч Марка па другі раз сярод сербаў, 1901
  • Кляймо, 1899
  • Мёртвае мора, 1902
  • Правадыр, 1901
  • Разважанні звычайнага сербскага вала, 1902
  • Страдыя, 1902
  • Сучаснае паўстанне, 1902

Праект «Радое Дамановіч» падтрымліваецца Уладзімірам Жывановічам, інжынерам па кантролі якасці і энтузіястам літаратуры, каб аблічбаваць усе творы сербскага пісьменніка Радое Дамановіча і даць магчымасць чытачам з усяго свету пазнаёміцца ​​з творамі ў арыгінале і ў перакладзе. Наступныя апавяданні былі перакладзеныя спецыяльна для праекта і публікуюцца тут упершыню:

Перакладзена для праекта «Радое Дамановіч» Ганнай Тарасевіч.

 

 


[Contents of this biographical reference page were written for the “Radoje Domanović” Project with the goal of promoting the life and works of the famous Serbian satirist, Radoje Domanović, and are released into public domain. Editor]